translation for change
Пераклад для людзей, якія змяняюць свет
Я і мая ўтопія
Мяне клічуць Лера Хоціна, і я імкнуся здзейсніць дзве мары: зрабіць свет лепшым і развівацца як перакладчыца. Перакладаю я ўжо 5 гадоў, працую з англійскай, польскай, рускай і беларускай мовамі. Падрабязную інфармацыю пра маю адукацыю і працоўны вопыт можна знайсці ў LinkedIn альбо ў маім рэзюмэ.

Мне цікава супрацоўніцтва з людзьмі і арганізацыямі, якія дапамагаюць мяняць гэты свет да лепшага і прыносяць карысць грамадству, таму ў мяне вялікі досвед працы з НДА. Я спецыялізуюся на перакладзе сацыяльна-палітычных, экалагічных, праваабарончых тэкстаў, часам сама пішу аналітычныя артыкулы на гэтыя тэмы. Таму і прадстаўляю свае паслугі як пераклад, які спрыяе сацыяльным пераўтварэнням (Translation for Change).

Мая грамадская дзейнасць цесна звязала мяне з антырэпрэсіўнай працай; я ўдзельнічала ў перакладзе дзвюх кніг беларускіх палітычных зняволеных на англійскую мову. Зараз з'яўляюся чальцом выдавецкага кааператыва, дзе працую з тэкстамі, якія адлюстроўваюць мае палітычныя погляды, чаму невымоўна радая.

Мне падабаецца праца, якая прыносіць не знясіленне, а радасць. Аддаю перавагу ўзаемадзеянню з людзьмі, якія бачаць ува мне не проста робата, а паўнавартасную партнёрку і хаўрусніцу.

Свае думкі адносна таго, як пераклад пранізвае маё жыццё і актывізм, я планую публікаваць у сваім блогу на Фэйсбуку (па-руску).
Што я ўмею?
Пісьмовы пераклад
Тэксты, лісты, артыкулы, кнігі, дамовы, заяўкі і справаздачы для спонсараў і інш. Лакалізацыя сайтаў. Сябрую з фемінітывамі.
Редактура перакладаў
Сумнеяцеся ў якасці ўжо перакладзенага тэкста? Патрэбны "свежы" погляд? Дапамагу надаць тэксту канчатковую форму.
Аўдыёвізуальны пераклад
Пераклад фільмаў, відэаролікаў, падкастаў. Уключае ў сябе зняцце тэкста, пераклад і стварэнне субтытраў (у тым ліку для людзей з парушэннямі слыху).
Расшыфроўка відэа- і аўдыёфайлаў
Зняцце тэкста з відэа ці аўдыё на рускай, беларускай або англійскай мовах. Раптам вам спатрэбіцца, напрыклад, для стварэння артыкула на аснове падкаста.
Вусны пераклад
Паслядоўны пераклад на перамовах, сустрэчах, інтэрв'ю, выступах. Ёсць вопыт сінхроннага перакладу (пара англ.-рус.) на нефармальных актывісцкіх з'ездах.
Нешта яшчэ?
Пішыце, можа, я і гэта магу!
Спецыялізацыя
1
Сацыяльна-палітычныя тэксты
Толькі левага спектра, або не маючыя азначанай палітычнай ідэалогіі
2
Экалогія
Усё звязанае з намаганнямі ўратаваць нашу планету ад надыходзячай катастрофы
3
Закон і права
Злачынства і пакаранне. Праваабарончая дзейнасць. Дамовы і судовыя рашэнні.
4
Сучаснае мастацтва
Каталогі, эксплікацыі для выстаў. Суправаджальная інфармацыя
Чым выгадна супрацоўніцтва са мной?
Не ўсё ў жыцці абіраеш, нешта - абірае цябе.
  • Высокі ўзровень валодання ўсімі працоўнымі мовамі
    Пацвярджаецца дакументальна (дыплом з адзнакай) і практыкай
  • Канфідэнцыяльнасць
    Умею трымаць язык за зубамі і шыфраваць інфармацыю на камп'ютары. Аддаю перавагу абароненым каналам сувязі
  • Веданне палітычнага кантэксту і лексікі НДА і нізавых актывістаў
    Асабліва спатрэбіцца падчас напісання заявак на фінансаванне праектаў, а таксама для апісання умоў, у якіх дзейнічае ваша арганізацыя
  • Зніжкі пастаянным кліентам, гнуткая сістэма аплаты
Асобныя добрыя людзі
з якімі давялося супрацоўнічаць
Кантакт
Хочаце са мной працаваць? Цікава, колькі гэта зойме часу і колькі будзе каштаваць? Звяжыцеся са мной па пошце або ў сацыяльных сетках. Паспрабую адказаць вам як мага хутчэй. Тэлефон і іншыя кантакты паведамляю па запыце.
translation4change@gmail.com
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website